13313. Малое места Бэтлеем

1 Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор.
Над ім штоноч спакон вякоў міргае безліч зор.
Аднойчы там зазьзяла нябеснае сьвятло:
Збаўленьне ўсім пакорлівым там на зямлю сышло.

2 Збавіцель нарадзіўся там прынесьці нам спакой.
Бэтлеем спаў, калі Бог даў Дар міласьці Сваёй.
О, зоркі, абвяшчайце з нябеснай вышыні:
Любоў Айца, прыход Хрыста, мір Божы на зямлі.

3 У цішыні прыйшоў Ісус на сьвет у першы раз;
Так Бог дае дары Свае людзём ва ўсякі час.
Нязнаны й нечаканы сярод зямных пагроз,
Гаротнікам і прастакам зьяўляецца Хрыстос.

4 О Бэтлеемскае Дзіця, зьяві нам Твой абраз!
Зло прагані, дабро вярні, зноў нарадзіся ў нас.
Хай ангелы сьпяваюць пра ласку Бога сіл…
Да нас прыйдзі, у нас жыві Ісус—Эмануіл.

Text Information
First Line: Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор
Title: Малое места Бэтлеем
English Title: O little town of Bethlehem
Translator: Unknown
Author: Phillips Brooks (1867)
Language: Belarusian
Copyright: Public Domain
Tune Information
Name: [Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор]
Composer: Lewis H. Redner
Key: F Major or modal
Copyright: Public Domain



Media
More media are available on the tune authority page.

Suggestions or corrections? Contact us